ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Речицкий опытный лесхоз

официальный сайт

Адрес: д.Пригородная, Урожайная 9
Телефон: +375 2340 37170
Почта: Rechicales@yandex.ru
Russian Belarusian English
Речицкий опытный лесхоз

официальный сайт

МЕНЮ

У пачатку лістапада ў Светлагорску адбыўся конкурс у рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Абласны конкурс праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай гарманізацыі міжнацыянальных адносін і развіцця шматвекавых традыцый творчага ўзаемадзеяння культур нацыянальных супольнасцей Беларусі, а таксама папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў нацыянальных супольнасцей Беларусі для азнаямлення шырокіх колаў грамадскасці з самабытнай культурай народаў, прадстаўнікі якіх жывуць на Беларусі.

У абласным конкурсе прынялі ўдзел лепшыя мастацкія калектывы культурна-асветніцкіх аб'яднанняў устаноў культуры рознага тыпу, асобныя выканаўцы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальнай кухні: рускай, украінскай, яўрэйскай, іранскай, нямецкай, армянскай, малдаўскай, італьянскай, дагестанскай, англійскай, бразільскай суполак.

У абласным конкурсе ў рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур узнагароджаны дыпломамі за захаванне і прапаганду самабытнай культуры народаў, якія жывуць на Беларусі, сямейны калектыў і індывідуальныя выканаўцы Гарадскога палаца культуры: сямейны ансамбль Грабцэвіч-Жаўцілавых.

Валянціна Жаўцілава (пенсионерка лесхоза) атрымала дыплом за прадстаўленую выставу і калекцыю работ народнай славянскай абрадавай і гульнёвай лялькі.

25109 5

© 2021. Речицкий опытный лесхоз .